Aus Politik und Zeitgeschichte (З палітыкі і сучаснай гісторыі) — дадатак да нямецкага тыднёвіка Das Parlament («Парламент»). Выдаецца з 1953 года. Нягледзячы на незвычайную форму публікавання, выданне адносіцца да найважнейшых нямецкіх паліталагічных перыёдыкаў[1].
У кожным выпуску разглядаецца адна тэма рознымі аўтарамі з розных пунктаў гледжання.
Выдаўцом дадатку з’яўляецца Федэральны цэнтр па палітычнай адукацыі.
APuZ таксама з 1995 г. мае анлайн-версію.
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search